Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міжнародны дэмакратычны саюз не прызнаў беларускія выбары


Радыё Свабода Міжнародны дэмакратычны саюз (МДС) заявіў пра непрызнаньне вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 19 сакавіка 2006 году ў Беларусі і запатрабаваў ад беларускіх уладаў вызваліць усіх палітзьняволенных.

Акрамя таго МДС залікаў Расею зьмяніць сваю палітыку адносна беларускага рэжыму.

Рэзалюцыя была прынятая на паседжаньні МДС у Вашынгтоне з удзелам старшыні АГП Анатоля Лябедзькі і намесьніка старшыні Партыі БНФ Аляксея Янукевіча.

МДС (IDU – International Democratic Union) – уплывовая міжнародная арганізацыя з галоўнай сядзібай у Лёндане, якая аб’ядноўвае правацэнтрысцкія палітычныя партыі розных краін сьвету. Сябрамі МДС зьяўляюцца больш як 50 партый з усіх куткоў сьвету.
XS
SM
MD
LG