Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША віталі байкот канфэрэнцыі Інтэрполу ў Менску


Радыё Свабода Дзярждэпартамэнт ЗША выказаў шкадаваньне аб рашэньні Інтэрпола правесьці сваю 35-ю рэгіянальную сустрэчу ў Менску і віталі рашэньне краінаў Эўразьвязу не ўдзельнічаць у менскай канфэрэнцыі. Пра гэта заявіў прэсавы сакратар Дзярждэпартамэнту Шон Макормак.

(Макормак: ) "Падзяляючы салідарнасьць міжнароднай супольнасьці ў асуджэньні парушэньняў правоў чалавека з боку рэжыму ў Беларусі, ЗША адмовіліся прысутнічаць на сустрэчы 17-18 траўня ў Менску і віталі пазыцыю краінаў Эўразьвязу, якія таксама вырашылі не накіроўваць сваіх прадстаўнікоў у Менск".

"Міжнародная супольнасьць павінна быць разам з тымі, хто змагаецца за дэмакратыю ў Беларусі і не падрываць іх намаганьні ўдзелам у такіх шараговых імпрэзах, як сустрэча Інтэрполу на гэтым тыдні ў Менску",– гаворыцца ў заяве Дзярждэпартамэнту ЗША.
XS
SM
MD
LG