Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскія кінатэатры спынілі папярэдні продаж квіткоў на “Код да Вінчы”


Ганна Соўсь, Менск “Кінавідэапракат” вядзе перамовы аб зьменах умоў пракату фільму “Код да Вінчы”, зьнятага паводле скандальнага раману Дэна Браўна. Пра гэта паведаміў Радыё Свабода кіраўнік памянёнага прадпрыемства Васіль Коктыш. Менскія кінатэатры ўжо спынілі папярэдні продаж квіткоў на “Код да Вінчы” на бліжэйшы панядзелак, аднак сёньня і ў выходныя дэманстрацыя фільму адбудзецца. Паводле Васіля Коктыша, абмежаваньне продажу квіткоў зьвязана з пратэстамі вернікаў, які неадназначна прынялі зьяўленьне стужкі.

(Коктыш: ) “Нашто напальваць жарсьці з аднаго фільму? Кіно павінна аб’ядноўваць людзей. Мы абмежавалі продаж квіткоў, таму што вядзём перамовы. Ніякай палітычнай асновы тут няма. Тут выключна чалавечы грунт. Раз пайшлі хваляваньні сярод вернікаў, — нам гэтыя супрацьстаяньні не патрэбны”.

Супраць дэманстрацыі фільму выступілі прадстаўнікі праваслаўнай і каталіцкай царквы, перакананыя, што Дэн Браўн у сваім рамане наўмысна сказіў хрысьціянскія догмы. Ксёндз-пробашч касьцёлу сьвятых Сымона й Алены, Уладзіслаў Завальнюк, на знак пратэсту супраць дэманстрацыі фільму аб’явіў, што будзе трымаць чысты пост, пакуль стужку паказваюць у менскіх кінатэатрах.

Як паведаміў “Свабодзе” кіраўнік “Кінавідэапракату”, перамовы аб набыцьці гэтага фільму вяліся амаль паўгода, і цяпер дастаткова складана зьмяніць умовы ранейшых дамоў. Але ж, паводле Васіля Коктыша, партнэры выказваюць разуменьне сытуацыі.

(Коктыш: ) “У працэс умяшалася піяр-кампанія, распачатая ўладальнікамі фільму. Каб не было мітусьні вакол яго, то ён пайшоў бы вельмі сярэдне. У нас ёсьць сёньня ў пракаце фільмы значна мацнейшыя — у пляне камэрцыі й відовішчнасьці, але яны ідуць незаўважна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG