Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Незалежная прэса – на мяжы выжываньня


Радыё Свабода Прадпрыемствы міністэрства інфармацыі ня будуць працаваць з недзяржаўнай газэтай “Народная Воля”.

Пра гэта паведаміў галоўнаму рэдактару газэты "Народнай Волі" міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч. І цяпер выданьне прапаноўвае сваім чытачам пералічваць перадаплату адразу за тры месяцы, а не за месяц, як было раней.

Нягледзячы на адмову менскіх уладаў у юрыдычным адрасе, газэта “Наша Ніва” працягвае выходзіць, і нават расьце колькасьць яе чытачоў.

“БДГ. Деловая газета” усё яшчэ не аднавіла выхад і выходзіць толькі ў інтэрнэт-вэрсіі. Пра сытуацыю зь беларускімі незалежнымі мэдыямі – у нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG