Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эвангелічнага пастара І.Радковіча аштрафавалі на 150 000 рублёў


Любоў Лунёва, Менск Пастара незарэгістраванай “Аб’яднанай царквы хрысьціян веры Эвангельскай мястэчка Повіць” Ільлю Радковіча аштрафавалі на 150 000 рублёў. Мястэчка Повіць знаходзіцца ў Кобрыньскім раёне. Пастара абвінавацілі ў тым, што ён ухіляецца ад рэгістрацыі рэлігійнай суполкі. На яго склалі пратакол паводле 193 артыкулу Адміністрацыйнага Кодэксу (невыкананьне патрабаваньняў, прадугледжаных законам аб рэлігіі).

Справу пастара Ільлі Радковіча разглядала адміністрацыйная камісія Кобрыньскага райвыканкама. Пастар заявіў, што ня лічыць неабходным рэгістраваць Статут суполкі ў афіцыйных структурах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG