Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Рада Эўрапейскага зьвязу пастанавіла замарозіць рахункі беларускіх чыноўнікаў


Радыё Свабода Рада Эўрапейскага зьвязу адмысловай пастановай уводзіць абмежавальныя фінансавыя меры супраць беларускіх чыноўнікаў, якія вінаватыя ў фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі 19 сакавіка 2006 году, грубых парушэньнях выбарчага заканадаўства, зьнішчэньні грамадзкіх інстытутаў, перасьледу дэмакратычнай апазыцыі.

Рада Эўрапейскага зьвязу загадвае замарозіць усе замежныя рахункі і фонды, якія належаць 36 асобам, сярод якіх прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка, а таксама Генадзь Нявыглас, Натальля Пяткевіч, Алег Праляскоўскі, Уладзімер Русакевіч, Віктар Галаванаў, Аляксандар Зімоўскі, Уладзімер Канаплёў, Мікалай Чаргінец, Сяргей Касьцян, Мікалай Лазавік, Пётар Міклашэвіч, Сьцяпан Сухарэнка, Віктар Шэйман, Дзьмітры Паўлічэнка, Юры Падабед, Уладзімер Навумаў, Лідзія Ярмошына і іншыя. (Поўны сьпіс)
XS
SM
MD
LG