Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У.Завальнюк абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць "Коду да Вінчы"


Радыё Свабода Ксёндз-пробашч касьцёлу сьвятых Сымона й Алены Ўладзіслаў Завальнюк абвясьціў, што будзе трымаць чысты пост на знак нязгоды з прэм’ерай фільму "Код да Вінчы".

Як падае газэта “Наша Ніва”, ксёндз-пробашч будзе трымаць пост, прынамсі, тыдзень. Ён параўнаў прэм’еру карціны, пастаўленай па скандальнай кнізе Дэна Браўна, з блюзьнерствамі атэістычных часоў.

Уладзіслаў Завальнюк накіраваў ліст аўтару кнігі Дэну Браўну, у якім заклікаў яго да пакаяньня.

Сёньня адбылася ўсясьветная прэм’ера "Коду да Вінчы". Фільм дэманструецца ў трох кінатэатрах Менску.

Гл.таксама • Спрэчкі вакол “Коду да Вінчы”: “Чаму за мяне вырашаюць, які фільм глядзець?” • У Беларусі фільм “Код да Вінчы” будзе забаронены для непаўнагадовых
XS
SM
MD
LG