Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калі створаць грамадзкі рух "За свабоду"?


Радыё Свабода Адказ на гэтае пытаньне будзе дадзены не раней за панядзелак, 22 траўня, калі наноў мае адбыцца паседжаньне Палітычнай рады дэмакратычнай апазыцыі, якая падтрымлівала на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах Аляксандра Мілінкевіча.

На сёньняшнім паседжаньні, якое прайшло за зачыненымі дзьвярыма, паводле спадара Мілінкевіча, разглядаліся магчымыя канструкцыі новага руху.

Былы кандыдат на прэзыдэнта патлумачыў нашаму радыё: затрымка з рашэньнем выклікана зваротам Аб''яднанай грамадзянскай партыі, прадстаўнік якой сёньня папрасіў не прымаць ніякіх рашэньняў бязь лідэра — Анатоля Лябедзькі, які знаходзіцца цяпер за межамі Беларусі.
XS
SM
MD
LG