Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Польскія дэпутаты: для Беларусі патрэбна спэцыяльная палітыка суседзтва


Радыё Свабода Дэпутаты Эўрапейскага парлямэнту разглядалі сёньня пытаньні аб новых мэханізмах палітыкі суседзтва, у тым ліку супрацоўніцтва з краінамі, якія “унікаюць супрацоўніцтва з Эўразьвязам” – мелася на ўвазе перадусім дапамога дэмакратычным сілам Беларусі.

Дэпутаты ад Польшчы заявілі, што ў палітыцы суседзтва трэба стварыць асобны інструмэнт, які даў бы магчымасьць дапамагаць дэмакратызацыі суседніх краінаў – адпаведная папраўка была прапанаваная Эўрапейскай камісіі.

Улады Эўразьвязу маюць намер выдзеліць на ажыцьцяўленьне палітыкі суседзтва каля 15 мільярдаў эўра.
XS
SM
MD
LG