Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Артур Фінькевіч пакараны арыштам на 15 сутак


Радыё Свабода Актывіста незарэгістраванай моладзевай арганізацыі "Малады фронт" Артура Фінькевіча судзьдзя Нікалаеў арыштаваў на 15 сутак.

Учора Артура Фінькевіча затрымаў спэцназавец, патлумачыўшы яму, што трэба толькі высьветліць ягоную асобу. Насамрэч, па дастаўцы ў міліцыю Маскоўскага раёну яго абвінавацілі ў тым, што ён нібыта стаяў са сваімі сябрамі на ганку Маскоўскага суду і нецэнзурна лаяўся.

Паводле спэцназаўца, які сьведчыў у судзе, Артур Фінькевіч брыдка лаяўся і не рэагаваў на заўвагі супрацоўнікаў міліцыі.

Судзьдзя Нікалаеў у сваёй пастанове заявіў, што да паказаньняў сьведкаў з боку Артура Фінькевіча ён ставіцца крытычна. Прысуд ён выносіў на падставе сьведчаньняў спэцназаўца.

Іншы моладзевы актывіст Аляксандар Стральцоў таксама быў дастаўлены ў суд, але ён заявіў хадайніцтва пра адваката, і судзьдзя адклала суд на заўтра і Стральцова адвезьлі назад у турму на Акрэсьціна. Зьмітра Драздова і Крысьціну Шацікава дагэтуль трымаюць у турме на Акрэсьціна. У суд на гэты момант іх яшчэ не прывезьлі.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG