Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Для пілігрымаў зь Беларусі польскія візы будуць бясплатныя


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Праз тыдзень у Польшчу прыедзе папа Бэнэдыкт XVI. На радзіме ягонага папярэдніка ўжо ўсё падрыхтавана для прыёму пантыфіка. Варта адзначыць, што для грамадязнаў Беларусі, якія накіроўваюцца на спатканьне з Папам, польскія ўлады ўвялі шэраг палёгкаў – у тым ліку бясплатныя візы.

Папа Бэнэдыкт XVI зьвяртаецца напярэдадні пілігрымкі да палякаў на іхнай роднай мове і кажа, што вельмі ўзрадаваны, што наведае радзіму свайго вялікага папярэдніка.

У гэты час у самой Польшчы падрыхтоўка да візыту пантыфіка амаль скончаная. Для краіны гэта вельмі важная падзея – 26 траўня, калі папа Бэнэдыкт XVI зьвернецца да вернікаў у Варшаве, ня будуць працаваць дзяржаўныя ўстановы, адмененыя заняткі ў школах. Напярэдадні пілігрымкі адбываюцца рэчы, немагчымыя ў час штодзённай руціны. Напрыклад, прыхільнікі двух футбольных клюбаў з Кракава – “Віслы” і “Краковіі”, якія варагуюць ужо каля ста гадоў, вырашылі здаць разам кроў, якая можа быць патрэбнай, калі ў старажытную сталіцу Польшчы прыедуць сотні тысяч вернікаў.

“Чым ліць кроў у сутычках на стадыёнах, лепш аддаць яе тым, каму гэтая кроў будзе сапраўды патрэбная”, – кажа адзін з заўзятараў.

У часе пілігрымкі Бэнэдыкта XVI прадугледжаныя два вялікіх спатканьні зь вернікамі – у Варшаве і Кракаве. Мяркуецца, што ў другім возьмуць удзел прынамсі мільён чалавек.

Даехаць туды беларусам гэтымі днямі будзе лягчэй, чым звычайна. Паводле рашэньня МЗС Польшчы, вернікі, якія едуць зь Беларусі на спатканьне з папежам атрымаюць аднаразовую польскую візу бясплатна – трэба толькі мець адпаведную даведку з парафіі. Прычым, што таксама важна – памежнікі ў гэтыя дні ня будуць патрабаваць ад беларусаў мець па 100 злотых на кожны дзень знаходжаньня ў Польшчы.

Што да арганізаваных групаў пілігрымаў, дык каб хутчэй пераехаць мяжу, трэба даслаць факсам польскім памежнікам на памежны пераход, празь які плянуецца перасячэньне мяжы, сьпіс асобаў з нумарамі пашпартоў, візаў і датай нараджэньня.

***

Нумары факсаў памежных пераходаў па польскім баку мяжы: Кузьніца + 48 85 7126205 Баброўнікі + 48 85 7172305 Семянуўка + 48 85 6854825 Чаромха + 48 85 6854506
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG