Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Начная аБЛОГа" – 17 траўня


Юлія Шарова, Менск Вітаю. “Начная аБЛОГа” зноў у оф-лайне, з вамі Юлія Шарова.

“Беларуская жаба” парадавала публіку новымі каляжамі. Сярод апошнім навінак у гэтым жанры – “дзясятачка”. Як вядома, на купюры наміналам у дзесяць беларускіх рублёў зьмешчаная выява старога будынку Нацыянальнай бібліятэкі. Невядомы аўтар каляжу пайшоў далей: на купюру ён зьмясьціў выяву новага будынку нацыяналкі, які ў народзе яшчэ называюць “чупа-чупсам”. Нейкі недасьведчаны наведнік сайту камэнтуе: “Прабачце за тупасьць… але гэта каляж ці такія купюры ўжо рэальна існуюць?”

ЖЖ-аўтар kizhajla ў сваім дзёньніку піша: “Гулялі ў більярд – а там адначасова (ў кавярні) юбілей сьвяткавалі – нейкія чыноўнікі – так падалося. Я як заўжды пад канец пачаліся песьні і пляскі. І вось адзін пяе "Люблю наш край" – і здораўска атрымоўваецца – напрыканцы тост: “Жыве Беларусь!” Ніхто не адказвае, але весела дзынькаюць чаркамі. І тут амаль пад звон жанчына : “За Беларусь!”

А ЖЖ-юзэр niadbaj дзеліцца арыгінальнымі ідэямі, як пазьбегнуць непажаданага разьмеркаваньня: “Разьмяркоўваюць мяне ў Шаркаўшчынскі раён. Тэлефаную ў раённы аддзел адукацыі, кажу, што я – выпускніца філфаку БДУ, што мяне да іх разьмяркоўваюць. – Приезжайте 15 агуста, будем решать. – А ў вас месцы ёсьць? – Приезжайте 15 августа, тогда всё решим. – Ой, вы ведаеце, мне ня вельмі хочацца туды ехаць, але калі трэба – што ж, будзем падымаць дух і нацыянальную самасьвядомасьць у глыбінцы. Я думаю, людзі (і ў прыватнасьці дзеткі) проста ня ведаюць, што адбываецца ў краіне. А я адседзела 5 сутак (ну, вы ведаеце, за тое, што была ў намётавым мястэчку) і я цяпер ведаю, што адбываецца ў краіне, трэба абавязкова казаць пра гэта дзецям. Асьветніцтва – адна з маіх задач на бліжэйшыя два гады. У мяне яшчэ такія сукамэрніцы з Акрэсьціна – ну такія харошыя... – ...Ладно, ладно, посмотрим. (Кароткія гудкі.) Паклалі слухаўку, нават не разьвіталіся”.

Дасылайце свае ідэі ды лінкі для “Начной аБЛОГі”, а таксама любыя іншыя прапановы, тэксты і гукі на электронны адрас NSvaboda@tut.by. Таксама тэлефануйце на менскі аўтаадказьнік 290-39-52 і дасылайце СМС-паведамленьні на нумар 391-22-24. З вамі была Юлія Шарова. Да сустрэчы ў оф-лайне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG