Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Спэцназ затрымаў каля 10 чалавек ля Маскоўскага суду (фота)


Радыё Свабода Ля Маскоўскага раённага суду Менску спэцназ затрымаў сёньня каля дзясятка актывістаў апазыцыі, якія намагаліся прыйсьці на працэс над Юрыем Радзівілам.

Маладых людзей і дзяўчат супрацоўнікі міліцыі затрымлівалі, калі бачылі на іх значкі “За свабоду!”, джынсавыя і бела-чырвона-белыя стужкі.

Спэцназаўцы адводзілі затрыманых у аўтазак, які стаяў у двары суду.

Фотакарэспандэнтам забаранілі здымаць аўтазак, тыя ж, якія адважыліся зрабіць некалькі здымкаў, мелі інцыдэнты з супрацоўнікамі спэцназу, якія патрабавалі, каб тыя зьнішчылі здымкі, не патлумачыўшы прычыны.

Сярод затрыманых Зьмiцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Крысьціна Шацікава, Анатоль Гарачка і іншыя актывісты, якія былі ўдзельнікамі пратэстаў на Кастрычніцкай плошчы ў часе выбарчай кампаніі.

Фотарэпартаж







XS
SM
MD
LG