Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На конкурс “Prix Italia” Польшча пасылае рэпартаж "Жыве Беларусь!"


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава Рэпартаж “Жыве Беларусь!” беларусаў зь Беласточчыны – радыёжурналістаў Яраслава Іванюка і Юркі Ляшчыньскага, якія працуюць у “Радыё Беласток”, “будзе прадстаўляць польскую грамадзкую радыёжурналістыку на прэстыжным міжнародным фэстывалі “Prix Italia” ў Вэнэцыі.

У матэрыяле "Радыё Беласток" расказваецца пра некалькі дзён пратэстаў, што адбываліся ў Беларусі пасьля фальсыфікаваных прэзыдэнцкіх выбараў, сярод іншага, і пра намётавы лягер на Кастрычніцкай плошчы.

Варта нагадаць, што 17 сакавіка Юрку Ляшчньскага, які разам з калегам з "Радыё Беласток" накіроўваўся ў Менск, каб асьвятляць прэзыдэнцкія выбары, але нягледзячы на наяўнасьць акрэдытацыі, беларускія памежнікі яго ў Беларусь не пусьцілі. Уехаць у Беларусь у спадара Ляшчыньскага атрымалася толькі з другой спробы.
XS
SM
MD
LG