Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Міністар інфармацыі хоча ўрэгуляваць Інтэрнэт


Радыё Свабода Міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч заявіў пра магчымыя паартыкульныя зьмены ў “Законе аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”, якія найперш будуць тычыцца заканадаўчага рэгуляваньня Інтэрнэту ў дзяржаве.

Як паведаміў "Свабодзе" памочнік міністра інфармацыі Віктар Казлоў, пэўнасьці са зьменамі ў артыкулах Закону аб друку пакуль яшчэ няма.

(Казлоў: ) “Міністар не сказаў, што будуць такія зьмены. Міністар толькі выказаў меркаваньне”.

Паводле начальніцы ўпраўленьня міністэрства інфармацыі Ліліі Богдан, цяпер інтэрнэт-выданьні ніяк не ўрэгуляваны заканадаўчым чынам.

Кіраўнік цэнтру юрыдычнай дапамогі СМІ Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец кажа, што міністэрства інфармацыі ўжо доўгі час не ідзе на ніякія кантакты з гэтай журналісцкай арганізацыяй, і таму яны ня маюць дакладнай інфармацыі пра магчымыя зьмены ў Законе аб друку.

(Бастунец: ) “Калі адштурхоўвацца ад тых прапановаў, якія былі ў праекце новай рэдакцыі закону аб друку, то зьбіраліся прыраўняць інтэрнэт-СМІ да друкаваных выданьняў. Адсюль і патрабаваньне рэгістрацыі”.

Як магчымыя зьмены ў Законе аб друку могуць адбіцца на дзейнасьці беларускіх інтэрнэт-выданьняў – ў нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.
XS
SM
MD
LG