Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каго тычыцца забарона Джорджа Буша на ўезд у ЗША?


Радыё Свабода Паводле распараджэньня прэзыдэнта ЗША прыпыненае права ўезду ў Злучаныя Штаты наступным катэгорыям асобаў:

А) Чальцам ураду Аляксандра Лукашэнкі і іншым асобам, якія фармулююць, ажыцьцяўляюць, удзельнічаюць ці атрымліваюць выгаду ад палітыкі і дзеяньняў, у тым ліку фальсіфікацыі выбараў, парушэньня правоў чалавека, карупцыі, якія падрываюць ці разбураюць дэмакратычныя інстытуты і перашкаджаюць пераходу Беларусі да дэмакратыі

В) Асобам, якія праз камэрцыйныя адносіны з беларускімі ўрадавымі чыноўнікамі атрымліваюць істотную фінансавую выгаду ад палітыкі і дзеяньняў, пазначаных у пункце А)

С) Сужэнцам асобаў, пазначаных у пунктах А) і В).

Сьпіс асобаў, вызначаных вышэй, павінен быць складзены дзяржсакратаром ЗША ці ўпаўнаважанымі ім асобамі ў адпаведнасьці з працэдурамі, вызначанымі дзяржсакратаром – гаворыцца ў распараджэньні прэзыдэнта ЗША. У распараджэньні таксама адзначаецца, што гэты сьпіс павінен быць складзены неадкладна і дзейнічаць да тае пары, пакуль дзяржсакратар не палічыць, што гэтыя захады больш ня ёсьць неабходнымі і павінны быць скасаваныя цалкам ці часткова.

Гл.таксама • Як рэагуюць палітыкі ў Беларусі на новыя санкцыі ЗША? (абноўлены) • М. Чаргінец называе Дж. Буша “спараджэньнем пекла” • Што думаюць жыхары сталіцы пра рашэньне Буша?
XS
SM
MD
LG