Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Латвія магчыма будзе вучыць беларускіх студэнтаў, пацярпелых ад рэпрэсіяў


Радыё Свабода Міністар замежных спраў Латвіі Артыс Пабрыкс накіраваў лісты ў вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны, у якіх заклікаў разгледзець магчымасьць прыняць на вучобу студэнтаў, "адлічаных з беларускіх ВНУ з-за палітычных перакананьняў".

Як паведаміла прэсавая служба МЗС Латвіі, кіраўнік зьнешнепалітычнага ведамства папрасіў ВНУ таксама праінфармаваць аб умовах залічэньня на магчымыя навучальныя курсы. Лісты МЗС Латвіі былі накіраваны ў Інстытут банкаўскай справы Даўгаўпілса, Унівэрсытэт Латвіі, Стакгольмскую школу эканомікі ў Рызе, Рыскі прававы інстытут, Рыскі тэхнічны унівэрсытэт, а таксама ў Міністэрства навукі і адукацыі.

У паведамленьні МЗС Латвіі гаворыцца, што "падчас рэпрэсій у Беларусі многія студэнты былі выключаны з ВНУ, іншым пагражае выключэньне, калі яны працягнуць удзельнічаць у мерапрыемствах апазыцыі".
XS
SM
MD
LG