Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Беларускія хакеісты – у чвэрцьфінале


Радыё Свабода Упершыню ў гісторыі хакейная зборная Беларусі выйшла ў чвэрцьфінал чэмпіянату сьвету.

У заключным матчы групавога турніру беларускія хакеісты перамаглі зборную Швайцарыі зь лікам 2:1.

Галы забілі Андрэй Скабелка і Сяргей Задзялёнаў. На 49-й хвіліне сустрэчы пасьля атакі швайцарцаў шайбу ў свае вароты выпадкова зрэзаў Аляксандар Макрыцкі. Канчатковы лік – 2:1 на карысьць беларусаў.

У чвэрцьфінале нацыянальная дружына Беларусі згуляе са зборнай Фінляндыі.
XS
SM
MD
LG