Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Літвы прыняў літоўскага амбасадара ў Беларусі


Радыё Свабода Прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус прыняў амбасадара ў Беларусі Пятраса Вайцякунаса, які прэтэндуе на пасаду міністра замежных справаў.

Сёньня прэзыдэнт Літвы Валдас Адамкус прыняў амбасадара ў Беларусі Пятраса Вайцякунаса. Нагодай для сустрэчы стала прапанова прэм’ера Альгірдаса Бразаўскаса прызначыць амбасадара новым міністрам замежных спраў краіны.

Згодна зь літоўскім заканадаўствам, кіраўнік ураду прапануе, а прэзыдэнт пагаджаецца альбо адхіляе кандыдатуру. Калі Валдаса Адамкуса задавальняе прэтэндэнт, ён падпісвае адпаведны ўказ аб прызначэньні. Пасьля гэтага новы міністар дае прысягу ў парлямэнце.

Да пачатку працы ў Беларусі (з 29 ліпеня 2005 году) спадар Вайцякунас быў амбасадарам у Латвіі, а раней працаваў дарадцам прэзыдэнта ў міжнародных справах і нацыянальнай бясьпецы.
XS
SM
MD
LG