Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вінцук Вячорка прывітаў рашэньне Джорджа Буша


Радыё Свабода Дзейсным, эфэктыўным крокам назваў лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка рашэньне прэзыдэнта ЗША аб забароне ўезду ў гэтую краіну чальцам беларускага ўраду і іхным мужам ці жонкам.

Паводле Вячоркі, гэты крок накіраваны на дэмаралізацыю “лукашэнкавай клікі”. “Мы вельмі спадзяемся, што сьпіс ня будзе закончаны 31 асобай”, кажа Вінцук Вячорка.

Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава лічыць, што гэтае рашэньне – у рэчышчы папярэдняй палітыкі Белага Дому.

Нагадаем, што ўказам Джорджа Буша забаронены ўезд у ЗША асобам, "якія вызначаюць, рэалізуюць, прымаюць ўдзел альбо атрымліваюць выгаду ад палітыкі альбо дзеяньняў, уключна фальсыфікацыю выбараў, парушэньні правоў чалавека альбо карупцыю, што разбураюць дэмакратычныя інстытуты альбо перашкаджаюць пераходу да дэмакратыі ў Беларусі".

Пад дзеяньні ўказу трапляюць таксама мужы і жонкі чальцоў беларускага ўраду, а таксама асобы, якія атрымліваюць фінансавыя выгады ад вышэйназванай палітыкі. Сьпіс асобаў, на якія распаўсюджваюцца санкцыі, павінен вызначыць дзяржсакратар ЗША.

Больш падрабязна пра рэакцыю беларускіх уладаў і апазыцыі на рашэньне амэрыканскага прэзыдэнта – у нашым вечаровым эфіры і пазьней на сайце.

Гл.таксама • Джордж Буш забараніў уезд у ЗША беларускім міністрам
XS
SM
MD
LG