Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Вольны горад”: “Мент наехаў на мянтоў”


Радыё Свабода Агляд недзяржаўнага беларускага друку 16 траўня.

Крычаўскі “Вольны горад” публікуе шэраг вельмі вострых матэрыялаў: “Манэўры бюракратаў”, “Пракурор, адкажы”, “Мент наехаў на мянтоў”. Галоўны рэдактар тыднёвіка Сяржук Няроўны:

(Няроўны: ) “Старэйшы лейтэнант дзяржаўтаінспэкцыі спадар Кісялёў, які затрымаў у студзені наклад “Вольнага гораду”, звольнены з пасады і нават выгнаны з ДАІ. Ён добра “пагуляў” на шашлыках, потым выехаў на трасу ў стане алькагольнага ап''яненьня і ўрэзаўся ў аўтамабіль, у якім ехалі супрацоўнікі міліцыі з вобласьці. Па гэтай прычыне не ўдалося “замяць” інцыдэнт”.

“Па новых пашпартах за мяжу лепш ня езьдзіць”, – папярэджвае “Комсомольская правда” в Белоруссии”. Бо з новым узорам беларускага пашпарту, куды фатаздымак цяпер не ўклейваецца, а ўдрукоўваецца, замежныя амбасады і памежнікі яшчэ не знаёмыя.

“Капітан закрыў сабой шарагоўца ад выбуху гранаты”. Надзвычайнае здарэньне адбылося на звычайных вучэньнях у раёне Маларыты. Камандзір дагэтуль зьдзіўляецца, як яму ўдалося ўзьняць салдата, які важыць на 20 кіляграмаў болей.

Хваля флэшмобу ў абарону “Нашай Нівы” дакацілася да Віцебску, паведамляе “Витебский курьер”. Моладзь сядзела, падсьцяліўшы пад сябе “Советскую Белоруссию”, на прыступках драматычнага тэатру імя Якуба Коласа і чытала "Нашу ніву", якая цяпер знаходзіцца пад пагрозай закрыцьця. Міліцыя флэшмобу не перашкаджала.

У Расонскім раёне днямі адчыніцца турысцка-паляўнічы комплекс “Эўрапарк” з гатэлем “Бабровая хата”. Тут будуць самыя розныя забавы – ад паляваньня і рыбалкі да конных шпацыраў.

“Бобруйский курьер” перадрукоўвае з папулярнага расейскага часопісу “Итоги” артыкул Рыгора Саніна “Гарадок у табакерцы”. Аўтар дасьледуе, чаму купка вядомых у контаркультуры інтэрнет-пэрсанажаў стварыла “Супольнасьць Бабруйску” і пасылае туды няўдалых аўтараў-графаманаў. Аказваецца, у Бабруйску жылі нашчадкі Пушкіна, Ільф і Пятроў у “Залатым цяляці” пісалі: “Бабруйск лічыўся цудоўным высокакультурным месцам”. Бабруйск згадваў у сваёй песьні Ўладзімер Высоцкі…
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG