Лінкі ўнівэрсальнага доступу

16-га Дзень салідарнасьці адзначаць і ў Варшаве


Аляксей Дзікавіцкі, Варшава У Польшчы, дзе Дзень салідарнасьці зь сем’ямі зьніклых палітыкаў і беларускімі дэмакратычнымі сіламі адзначаецца ўжо восьмы раз, сёньня было вырашана сабрацца каб падсумаваць вынікі працы, зробленай за гэты час – акрамя гэтага ў цэнтры Варшавы з самога ранку зьявіўся на адзін дзень намёт, які прастаяў паўтары месяцы насупраць беларускай амбасады.

Калі акцыя салідарнасьці адбывалася ў Варшаве ўпершыню летась у восень, дык у ёй узялі ўдзел толькі некалькі дзясяткаў чалавек, потым гэта ўжо былі сотні, а да сталіцы далучыліся два дзясяткі польскіх гарадоў. На мітынгах прамаўлялі вядомыя палітыкі, грамадзкія дзеячы. Антось Цялежнікаў, лідэр Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі – галоўнага арганізатара дзён салідарнасьці, кажа, што цяпер надышоў час падсумаваць зробленае.

(Цялежнікаў: ) “Думаю, што прыйшоў час падсумаваць, што мы зрабілі і адсюль рашэньне адзначыць дзень салідарнасьці менавіта такім чынам – канцэртам і абмеркаваньнем. Тут намёт наш стаіць, які быў каля амбасады. Зьбіраем подпісы пад патрабаваньнем вызваліць палітвязьняў”.

Прадстаўнікі Зьвязу на карысьць дэмакратыі ў Беларусі кажуць, што за апошнія месяцы ўпэўніліся, што ў Польшчы добра разумеюць, што такое салідарнасьць.

(Цялежнікаў: ) “Такіх акцыяў, як у Польшчы нідзе за мяжой Беларусі не было. Палякі найлепш паказалі сябе, мы бачым, што яны найлепш разумеюць, што такое салідарнасьць. Тыя акцыі, што адбываліся ня толькі 16-га, але і ў іншыя дні, як я мяркую, прынесьлі шмат карыснага для справы набліжэньня свабоды і дэмакратыі ў Беларусі. Трэба працягваць працу, бо перад намі, магчыма яшчэ даўжэйшы шлях, чым за намі”.

На дзень салідарнасьці ў Варшаву запрошаны таксама беларускі гурт “ZET”.
XS
SM
MD
LG