Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Джойнт" перадаў абсталяваньне рэабілітацыйнаму цэнтру ў Менску


Любоў Лунёва, Менск 15 траўня амэрыканскі габрэйскі аб’яднаны разьмеркавальны камітэт “Джойнт” перадаў “Беларускаму пратэзна-артапэдычнаму рэабілітацыйнаму цэнтру” абсталяваньне, якое каштуе больш за 37 мільёнаў рублёў.

Сёлета 21 сакавіка “Джойнт” падпісаў пагадненьне з унітарным прадпрыемствам аб супрацоўніцтве. Згодна з дамовай, плянуецца аказваць узаемную дапамогу і падтрымку ў ажыцьцяўленьні захадаў, накіраваных на сацыяльную і мэдычную рэабілітацыю людзей з абмежаванымі магчымасьцямі. Заплянавана сумесная праца, а таксама абмен інфармацыяй і спэцыялістамі.

Дырэктар камітэту ў Менску Артур Ліўшыц паведаміў Радыё Свабода, што габрэйскія дзеці наведваюць аздараўленчы комплекс артапэдычнага цэнтру.

Амэрыканскі габрэйскі аб’яднаны камітэт “Джойнт” быў створаны ў 1914 годзе з мэтай аказаньня дапамогі габрэям эўрапейскіх краінаў, якія пацярпелі ў часе Першай ўсясьветнай вайны. “Джойнт” цяпер дапамагае мільёнам габрэяў больш, як у 85 краінах сьвету, акрамя ЗША і Канады.
XS
SM
MD
LG