Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

А.Лукашэнка: “Без раўнапраўя саюз проста разбурыцца”


Радыё Свабода “Заўсёды трэба зыходзіць з таго, што Беларусь – гэта дзяржава”, – заявіў сёньня Аляксандар Лукашэнка падчас сустрэчы з дэлегацыяй Паўночна-Заходняй фэдэральнай акругі Расеі. Паводле яго, “калі мы страцім час і ня зьвяжам цяпер народаў Расеі і Беларусі, то потым можа быць запозна”.

Лукашэнка падкрэсьліў, што “беларускі калідор на Захад – гэта дабро для Расеі”, і дадаў, што без раўнапраўя саюз проста разбурыцца. Кіраўнік Беларусі заявіў, што цяпер пытаньне нават не ў цане газу, Беларусь, паводле яго, гатовая купляць газ у Расеі і па 200 даляраў за тысячу кубамэтраў. “Але толькі ў тым выпадку, калі ў беларускіх і расейскіх суб’ектаў гаспадараньня будуць роўныя ўмовы”, – дадаў Лукашэнка. У цяперашніх умовах, адзначыў ён, падвышэньне цэнаў на газ азначала б для Беларусі “неабходнасьць пошуку магчымасьцяў і сродкаў для кампэнсацыі па іншых кірунках супрацоўніцтва з Расеяй”.
XS
SM
MD
LG