Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская фірма купіла 50% акцыяў "Космас-ТВ"


Радыё Свабода Як паведаміла расейская газэта "Ведомости" расейская кампанія "Renova Media Enterprises" набыла кантроль над паловай пакету акцыяў найбуйнейшага ў Беларусі кабэльнага апэратара “Космас-ТВ”. Другія 50% акцыяў належаць беларускаму радыётэлевізійнаму цэнтру перадаваньня.

“Космас-ТВ” аказвае паслугі платнага тэлебачаньня і хуткаснага доступу да Інтэрнэту. “Космас-ТВ” абслугоўвае больш за 75 тысячаў абанэнтаў у Менску.

"Renova Media Enterprises" – адна з найбуйнейшых расейскіх кампаніяў па кіраваньні фінансавымі актывамі. Яе ўзначальвае Віктар Вэксэльбэрг.
XS
SM
MD
LG