Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцэйскія Эўропы ня хочуць ехаць у Менск


Радыё Свабода Паводле агенцтва “Росбизнесконсалт”, Эўразьвяз прапанаваў Інтэрполу перанесьці ў іншае месца канфэрэнцыю, якую Інтэрпол у гэтым траўні мяркуе правесьці ў Менску.

Эўразьвяз абгрунтаваў сваю прапанову “крытыкай эўрапейскім кіраўніцтвам сытуацыі ў Беларусі”. Кіраўніцтва міжнароднай паліцэйскай арганізацыі адмовілася задаволіць просьбу Эўразьвязу, патлумачыўшы, што “пагрозы тэрарызму і іншых сур''ёзных транснацыянальных злачынстваў не дазваляюць выключыць паліцыю якой бы то ні было краіны з нашых інфармацыйных каналаў”.

Тым ня менш, як паведамляе “Росбизнесконсалт”, прадстаўнікі праваахоўных органаў большасьці краінаў Эўразьвязу заявілі, што ня будуць браць удзел у менскай канфэрэнцыі Інтэрполу паводле палітычных матываў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG