Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўніцтва калёніі адмовілася перадаць Скрабцу лекі ад алергіі


Радыё Свабода, Віцебск На просьбу жонкі былога дэпутата, спадарыні Аляксандры, віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся да адміністрацыі калёніі “Віцьба-3”, спрабуючы перадаць лекі ад алергіі для зьняволенага Сяргея Скрабца.

(Сьвецік: ) “Я трапіў да часовага выканаўцы абавязкаў кіраўніка калёніі. Гэта Прыймак Руслан Аляксандравіч. Мы зь ім даволі доўга размаўлялі. Пры мне ён патэлефанаваў у атрад №1, і па тэлефоне Скрабец сам пацьвердзіў, што ў яго пачалося абвастрэньне алергіі — цякуць сьлёзы, насмарк, а таму гэтыя лекі яму насамрэч неабходныя. Але часовы выканаўца абавязкаў кіраўніка калёніі ўрэшце сказаў, што перадаць лекі немагчыма. Прычым, два разы дагэтуль лекі бралі, і без праблем, а цяпер чамусьці не ўзялі”.

Прадстаўнік адміністрацыі папраўчай калёніі “Віцьба-3” спадар Прыймак паведаміў, што не прыняў лекаў у Леаніда Сьвеціка, бо той ня ёсьць сваяком зьняволенага Скрабца. Адносна ранейшых перадачаў ён не патлумачыў нічога, але параіў гэтым разам даслаць лекі на імя Сяргея Скрабца праз пошту.

Нагадаем: у калёнію пад Віцебскам Сяргей Скрабец трапіў паводле прысуду за выманьваньне крэдытаў у дзяржавы. У калёніі ён працуе бібліятэкарам, а таксама запаўняе нарады на працу ў атрадзе №1. Тэрмін ягонага зьняволеньня — два з паловаю гады. А затрыманы спадар Скрабец быў роўна год таму, 15-га траўня 2005-га году.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG