Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісту з Астраўца пагражае 6 месяцаў арышту


Міхал Карневіч, Горадня Сёньня ўлады маюць вынесьці прысуд астравецкаму актывісту. Івана Крука, сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі, абвінавачваюць па артыкуле 364 Крымінальнага кодэксу Беларусі — гвалт над супрацоўнікам міліцыі. Пракурор запатрабаваў шэсьць месяцаў арышту.

Нагадаем, падчас прэзыдэнцкай выбарчай кампаніі ў кватэры Івана Крука адбыўся ператрус. Міліцыянты хацелі канфіскаваць кампутар, але Крук забраць ня даў — скінуў яго са стала на падлогу й разьбіў.

Пасьля гэтага на Івана Крука быў складзены пратакол за тое, што ён нібыта аказаў супраціў міліцыянтам й нават зарваў у аднаго зь іх пагон.

Справа разглядаецца ў Лідзкім раённым судзе.

Падрабязнасьці з судовай залі слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG