Лінкі ўнівэрсальнага доступу

За ўлёткі пра "Чарнобыльскі шлях" муж і жонка заплацяць штраф


Радыё Свабода, Гомель Сябры Аб''яднанай грамадзянскай партыі з Гомеля, муж і жонка Андрэй і Кацярына Толчыны аштрафаваны адміністрацыйнай камісіяй Савецкага раёну – кожны на 155 тысячаў рублёў.

Пастановы камісіі за подпісам старшыні Міхаіла Шышкова спадары Андрэй і Кацярына Толчыны атрымалі ў мінулыя выходныя поштай. На паседжаньне камісіі ў адміністрацыю Савецкага раёну спадароў Толчыных не выклікалі.

Як вынікае з пастановаў, штраф на сяброў АГП накладзены паводле артыкулу 172, часткі 3 Адміністрацыйнага кодэксу – распаўсюд друкаваных выданьняў без выходных зьвестак, зьмест якіх наносіць шкоду дзяржаўнаму і грамадзкаму парадку.

Андрэй Толчын патлумачыў Радыё Свабода, што 24 красавіка ён з Кацярынай раздаваў каля ўнівэрмагу “Гомель” улёткі пра забарону аблвыканкамам чарнобыльскага мітынгу з удзелам Аляксандра Мілінкевіча.
XS
SM
MD
LG