Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусам нагадваюць, што яны – эўрапейцы


Радыё Свабода Сёньня ў Менску адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кіраўнікоў дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу і краінаў-кандыдатаў на далучэньне да Эўрапейскага Зьвязу, якія акрэдытаваныя ў Беларусі.

Яна прысьвячаецца Дням Эўропы ў Менску, што пройдуць з 22 па 29 траўня. Цягам тыдня менчукі ўбачаць самыя разнастайныя мерапрыемствы, зьвязаныя з музыкай, літаратурай, гісторыяй, мовамі, спортам краінаў аб''яднанай Эўропы.

Арганізатарамі гэтага мерапрыемства выступаюць згаданыя дыпляматычныя місіі пры падтрымцы Эўрапейскай камісіі. У прэсавым паведамленьні, падрыхтаваным кіеўскім офісам Эўракамісіі (ён ахоплівае Ўкраіну ды Беларусь), гаворыцца:

"Беларусь – неад''емная частка эўрапейскага кантынэнту. Таму Дні Эўропы – гэта выпадак зьвярнуць асаблівую ўвагу на нашую агульную спадчыну, а таксама каштоўнасьці, якія мы падзяляем. Гэта магчымасьць яшчэ раз згадаць і адзначыць, што мы – эўрапейцы".
XS
SM
MD
LG