Лінкі ўнівэрсальнага доступу

"Белгазета": "Пуцін прыдумаў, як паскорыць інтэграцыю".


Іна Студзінская, Менск Агляд недзяржаўнага друку 15 траўня

"Белгазета" у артыкуле "Братні аншлюз" паведамляе, што Уладзімер Пуцін падпісаў "даручэньне аб кардынальных зьменах у гандлёва-эканамічнай і крэдытна-фінансавай палітыцы Расеі ў дачыненьні Беларусі, і загадаў "прыняць вычарпальныя захады" з мэтай любога датаваньня Расеяй эканомікі Беларусі, а таксама спыненьня рээкспарту альбо кантрабанды любых расейскіх тавараў (перш за ўсё энэрганосьбітаў) праз тэрыторыю краіны. Што за гэтым стаіць, аналізуе тыднёвік.

Маладзечанская “Рэгіянальная газэта” аднавіла адмысловую старонку "Паштовая скрынка”, дзе друкуюцца лісты чытачоў. 80-гадовы Юзэф Грынчук піша пра выміраючую вёску Кушляны. Распавядае журналіст Аляксандар Манцэвіч.

(Манцэвіч: ) “На маёй хаце, – піша Юзэф Грынчук, – вісеў нумар 81. А моладзі колькі было! Каля 50 дзяўчат і хлопцаў. А што сталася цяпер? Вымірае вёска. У Кушлянах засталося толькі 35 чалавек. 18 хат стаяць пустыя. А колькі іх ужо зьнесена. Гэта ўжо не гаворачы пра меншыя населеныя пункты – Манкавічы, Трыколі, якіх ужо даўно няма. А на Марымонтах і наагул лес шуміць. Вось тут і паўстае пытаньне: колькі зямлі кругом, а працаваць няма каму”.

"Белорусы и рынок" у артыкуле "Сьціплы пачатак" паведамляе, што самы першы рэзыдэнт Парку высокіх тэхналёгіяў будзе зарэгістраваны ўжо ў бліжэйшы аўторак. Менавіта такім чынам вырашана адзначыць Усясьветны дзень інфармацыйнага грамадзтва, які, паводле рашэньня ААН, цяпер штогод будзе адзначацца 17 траўня. Тыднёвік нагадвае, што Парк павінен быў пачаць працаваць яшчэ ў студзені. А прадстаўнікі дзяржавы розных узроўняў заяўлялі як мінімум пра 40 кампаніяў, ужо гатовых уступіць у Парк, і пра такую ж колькасьць праектаў ад кампаніях, не плянуючых станавіцца рэзыдэнтамі. Па інфармацыі газэты, першым нумарам у ПВТ пойдзе кампанія "ЕПАМ Сыстэмз".

"Витебский курьер" піша пра трагедыю ў Пружанах падчас Міжнароднага фэстывалю звышлёгкай авіяцыі і паветраплаваньня "Славянскае братэрства". Падчас трэніровачнага палёту загінуў вопытны мотадэльтаплянэрыст зь Віцебску Уладзімер Юлоўскі, які спрабаваў выканаць "мёртвую пятлю".
XS
SM
MD
LG