Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Салігорску запусьцілі ў неба бел-чырвона-белы сьцяг


Севярын Квяткоўскі, Менск У Салігорску на знак пратэсту супраць сьвята афіцыйнай сымболікі над горадам узьнялі бел-чырвона-белы сьцяг.

Сьцяг памерам 2 на 1 мэтар прымацавалі да балёнікаў зь геліем і запусьцілі ў паветра ў цэнтры гораду. Так салігорская моладзь нагадала пра рэфэрэндум 1995 году, калі 14 траўня нацыянальная сымболіка была замененая на цяперашнюю афіцыйную.

Таксама адзін нацыянальны сьцяг быў вывешаны насупраць гарвыканкаму. Аднаго са сьведкаў падзеі, Уладзімера Шылу, спрабавалі зацягнуць у міліцэйскі аўтамабіль. А другога сьведку падзеі, Уладзімера Гарэлікава, зьвінавацілі ў публічнай лаянцы і пратрымалі ў пастарунку чатыры гадзіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG