Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бабры затрыманы мастак Алесь Пушкін


Радыё Свабода У мястэчку Бобр, што на Крупшчыне, сёньня быў затрыманы вядомы беларускі мастак Алесь Пушкін. Як паведаміла Радыё Свабода яго жонка Яніна, праваахоўныя органы падазраюць мастака ў дачыненьні да пашкоджаньня помніка Герою Савецкага Саюза Васілю Чабатарову.

Опэрупаўнаважаны аддзелу контрвыведкі СМЕРШ Васіль Чабатароў загінуў у 1944 годзе ля мястэчка Бобр, дзе яму й быў усталяваны помнік. Днямі ён быў абліты невядомымі фарбай.

У доме Алеся Пушкіна, як паведаміла спадарыня Яніна, быў праведзены ператрус. Міліцыянты канфіскавалі некалькі асобнікаў друкаванай прадукцыі, сярод якой брашуры Зянона Пазьняка “Беларуска-расейская вайна” і “Прамаскоўскі рэжым”. Мастака адвезьлі на допыт у Крупскі аддзел міліцыі, дзе ён і знаходзіцца зараз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG