Лінкі ўнівэрсальнага доступу

А.Мілінкевіч пачынае працу з актывам


Радыё Свабода, Менск У першы ж дзень пасьля вызваленьня са спэцпрыёмніка на Акрэсьціна лідэр аб’яднанай апазыцыі Аляксандар Мілінкевіч на сядзібе БНФ зладзіў нефармальную сустрэчу з актывам Менску і Менскай вобласьці. На ёй абмяркоўваліся вынікі папярэдняй палітычнай кампаніі, сытуацыя, якая склалася ў краіне, а таксама плян далейшых дзеяньняў. Падчас сустрэчы адбыўся абмен думкамі. У імпрэзе бралі ўдзел Сяргей Калякін, Вінцук Вячорка, а таксама шэраг актывістаў аб’яднанай апазыцыі Меншчыны.

Неўзабаве Аляксандар Мілінкевіч распачне паездкі па рэгіёнах. Плянуецца ўжо 20 траўня правесьці сустрэчу з актывам абласных цэнтраў – Гомеля і Магілёва.
XS
SM
MD
LG