Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Горадня: ператрус у кватэры і на працы Ўладзімера Хільмановіча


Любоў Лунёва, Менск Супрацоўнікі КДБ правялі ператрус у кватэры і на працоўным месцы намесьніка старшыні асьветніцкага фонду імя Льва Сапегі Ўладзімера Хільмановіча.

У яго забралі кампутар, пячатку фонду, прыватныя і службовыя паперы, а таксама ўсе іншыя носьбіты інфармацыі.

Ператрус праводзілі дзьве групы супрацоўнікаў КДБ. Уладзімеру Хільмановічу патлумачылі, што ператрус зроблены ў рамках крымінальнай справы супраць актывістаў незарэгістраванай арганізацыі “Партнэрства”.

Уладзімер Хільмановіч заявіў “Свабодзе”, што ня мае ніякага дачыненьня да гэтай арганізацыі. Ён упэўнены, што ператрус і канфіскацыя кампутараў выкліканыя ягонымі публікацыямі ў друку.
XS
SM
MD
LG