Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Не варта забывацца, што кожны пісьменьнік — па сутнасці своеасаблівы ўпаўнаважаны свайго раёна” (1986)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 11 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская справа” 1926 год. Пра сьвяткаваньне 1 траўня ў Горадні:

“Згодна з запаведзяй на расклееных загадзя афішах у беларускай і польскай мове, у 1 гадз. папал. ў салі “Мадэрн” адбыўся мітынг, на якім ад імя Беларускае Сялянска-Работніцкае Грамады выступаў пасол Валошын. Саля была да краёў напоўнена работнікамі, горача вітаўшымі беларускага дэпутата. Прысутных было ад 800 да 1.000 душ, што для Горадні дужа многа”.

“Вечерний Минск”, 1976 год. Падаецца выступ Л.Брэжнева падчас уручэньня яму маршальскага знаку адрозьненьня:

“З пачуцьцём неадольнага хваляваньня, гарачай удзячнасьці й глыбокага асэнсаваньня свайго абавязку перад партыяй, перад Радзімай, перад савецкім народам прымаю я сёньня гэты знак нададзенага мне высокага вайсковага званьня — Маршала Савецкага Саюзу… Я бачу ў гэтым ня толькі прызнаньне майго ўнёску ў баявыя дзеяньні на франтах Вялікай Айчыннай вайны, якую мне давялося прайсьці па палях баёў літаральна ад першага да апошняга дня”.

ЛіМ, 1986 год. Іван Навуменка піша:

“Не варта забывацца, што кожны пісьменьнік — па сутнасці своеасаблівы ўпаўнаважаны свайго раёна. Бадай, адзін Віктар Казько — наколькі я ведаю — мае на Палессі хаціну, дзе можна жыць месяцамі, вывучаючы жыццё. Было б добра, каб раённае кіраўніцтва паклапацілася аб дапамозе сваім землякам-літаратарам у стварэнні адпаведных умоў для творчасці, каб быў нейкі сталы куток, дзе можна было б пажыць некалькі месяцаў на радзіме”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG