Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як беларусы ставяцца да золата?


Радыё Свабода Ці маюць беларусы залатыя рэчы? Ці часта купляюць упрыгожаньні? Ці ўкладаюць грошы ў залатыя рэчы, зьліткі?

(Карэспандэнтка: ) “Ці ёсьць у вас нейкія ўпрыгожаньні з золата?”

(Дзяўчына: ) “Так, у мяне ёсьць. Пярсьцёнак, завушніцы”.

(Спадарыня: ) “Няма. Я не люблю золата, таму ў мяне ўсё срэбранае”.

(Спадарыня: ) “Няма”.

(Дзяўчына: ) “У мяне таксама няма”.

(Спадарыня: ) “Ёсьць пярсьцёнкі, ланцужкі, кулёнчыкі, бранзалеты — у мяне вельмі шмат золата. Я вельмі люблю золата, больш за срэбра”.

(Карэспандэнтка: ) “А вы самі набывалі гэта ўсё?”

(Спадарыня: ) “Не, мне ўсё гэта падаравалі. Я не зарабляю на золата яшчэ”.

(Карэспандэнтка: ) “А як вы лічыце: гэта добрае ўкладаньне лішніх сродкаў — калі яны ёсьць?”

(Спадарыня: ) “Не, я лічу, што лепш грошы пад працэнты ў банк пакласьці”.

(Дзяўчына: ) “У акцыі, у кватэры, у нерухомасьць трэба ўкладаць”.

(Карэспандэнтка: ) “А калі вы самі куплялі апошнім часам золата?”

(Спадарыня: ) “Сама я не купляла, мне дарылі”.

(Дзяўчына: ) “Мне таксама дарылі, сама не купляла”.

(Спадарыня: ) “А ў мяне няма золата, мне ўсе дораць срэбра”.

(Карэспандэнтка: ) “Спадары, у вас ёсьць рэчы з золата?”

(Спадар: ) “У мяне няма, толькі срэбра”.

(Хлопец: ) “Няма ніякіх залатых рэчаў, няма сродкаў для набыцьця”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы лічыце: укладаньне сродкаў у залатыя рэчы, зьліткі — вартае ўкладаньне?”

(Спадар: ) “Гэта асабістая справа кожнага чалавека. Але ж лепей укладаць у адукацыю”.

(Хлопец: ) “У золата можна ўкладаць, калі курсы іншых валют ня вельмі стабільныя. Цяпер такая сытуацыя, калі даляр з эўра “спрачаюцца”, таму людзі пачынаюць мітусіцца й рабіць укладаньні ў золата. Я, да прыкладу, у нешта іншае ўкладаў бы — у адукацыю, ці ў маёмасьць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ёсьць у вас нейкія рэчы з золата?”

(Спадарыня: ) “Не, няма нічога”.

(Дзяўчына: ) “Ёсьць — завушніцы, ланцужкі, бранзалеты, пярсьцёнкі. І дарылі, і сама купляла”.

(Карэспандэнтка: ) “Калі апошні раз набывалі золата?”

(Дзяўчына: ) “Мне падаравала матуля на 8 сакавіка вось гэты бранзалет”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці лічыце вы ўкладаньне сродкаў у золата сапраўды вартым?”

(Спадарыня: ) “Я лічу, што так. Золата ўпрыгожвае чалавека. Таму — варта ў яго ўкладаць”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці маеце вы рэчы з золата?”

(Спадар: ) “Не, няма ў мяне золата. Я чалавек не матэрыяльны, таму не лічу золата рэччу, якую можна калекцыянаваць і набываць”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ставіцеся да ўкладаньня грошай у нейкія зьліткі ці вырабы з золата?”

(Спадар: ) “Не, выгодней укладаць грошы ў сваю адукацыю. Я ўпэўнены, што дзяржаве лепей было б спрыяць укладаньню грошай у бізнэс, у разьвіцьцё эканомікі. Грошы мусяць працаваць, а не ляжаць мёртвым грузам”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG