Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Магілёў: міліцыя знайшла трупы чацьвярых немаўлят


Радыё Свабода За апошні месяц у Магілёве й ваколіцах знойдзены чатыры целы немаўлят. Двое зь іх былі задушаны. Паводле фактаў забойства распачаты крымінальныя справы. Двое памерлых дзяцей знаходзяцца ў трупярні — экспэрты ўстанаўліваюць прычыну сьмерці.

Тым часам міліцыя шукае маці, якія пазбавіліся такім чынам сваіх дзяцей.

Судмэдэкспэрты адмовіліся камэнтаваць і даваць якую-кольвек інфармацыю што да гэтых здарэньняў.

Вядома, што памерлых дзяцей знаходзілі паблізу вёскі Мікалаеўка, на гарадзкім сьметніку цьвёрдых побытавых адкідаў у Магілёўскім раёне ды ў лесе, непадалёк ад абласной бальніцы, у самім Магілёве.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG