Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Калі ў людзей ёсьць пачуцьцё ўласнай годнасьці, сур’ёзнае стаўленьне да працы, няхай працуюць, а не чакаюць падказак зьверху” (1996 год)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Пра што пісалі ў мінулыя гады беларускія газэты 10 траўня

“Беларуская крыніца”, 1936 год. Экс-прэм’ер Польшчы прафэсар Бартэль зьвяртаецца да журналістаў з нагоды падзеяў у Львове:

“Што-ж гэта вы, панове, выпісваеце па газэтах аб Львове? Былі там рэчы далёка паважнейшыя! Калі ў людзей страляюць, а яны не ўцякаюць, але ідуць бяз страху на сьмерць, то гэта ўжо ня ёсьць “замешкі”, але гэта пахне рэвалюцыяй”.

“Бацькаўшчына”, 1956 год, пад загалоўкам “Пасьля юбілею”:

“Супаставіўшы асноўныя цьверджаньні нашых крытыкаў і “крытыкаў”, “Бацькаўшчына” мае наступныя эпітэты: “пракаталіцкая”, “антыкаталіцкая”, “праваслаўная”, “антыправаслаўная”, “езуіцкая”, “вуніяцкая”, “антывуніяцкая”, “антырэлігійная”, “прапольская”, “прарасейская”, “прасавецкая”, “праукраінская”, “антынезалежніцкая”, “непрадрашэнская” й г.д. Усё гэта, як бачым, сьветчыць не аб “Бацькаўшчыне”, але аб узроўні беларускае эміграцыйнае крытыкі”.

“Свободные новости плюс”, 1996 год. Аляксандар Ступнікаў выказваецца адносна нападу на журналістаў 1 траўня:

“Калі ў людзей ёсьць пачуцьцё ўласнай годнасьці, сур’ёзнае стаўленьне да працы, няхай працуюць, а не чакаюць падказак зьверху. Мы ж, група НТВ, толькі выконваем свой абавязак. Мы дастаткова аб’ектыўныя, кантактныя людзі й ставім сваёй задачай не камэнтаваць падзеі, а інфармаваць. І ў гэтым пляне ў мяне прынцыповыя разыходжаньні з тымі, хто да журналіста ставіцца як да “асьвятляльніка”. Паколькі сьвятло можна ставіць пад розным вуглом. Калі факты некаму не падабаюцца, дык няма чаго на люстэрка наракаць”.
XS
SM
MD
LG