Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Затрыманы Анатоль Лябедзька


Радыё Свабода Як паведаміла карэспандэнтка "Свабоды", толькі што каля Кастрычніцкай плошчы міліцыяй быў затрыманы Анатоль Лябедзька.

Супрацоўнікі міліцыі ў цывільным затрымалі старшыню Аб''яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку, калі ён ішоў на Кастрычніцкую плошчу з боку палацу Рэспублікі.

Некалькі чалавек накінуліся на яго і на Сяргея Альфэра, намесьніка старшыні партыі.

Як паведаміў Аляксандар Дабравольскі, Анатоля Лябедзьку спачатку даставілі ў палац Рэспублікі, а потым адтуль, пасадзіўшы ў машыну, адвезьлі ў Цэнтральны РАУС.

Падрабязнасьці слухайце ў эфіры і чытайце пазьней на нашым сайце.
XS
SM
MD
LG