Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя не пусьціла журналістаў на суд над А.Фінькевічам (фота)


Радыё Свабода



На здымку: міліцыя выганяе зь Першамайскага суду Менску журналістаў, якія прыйшлі сёньня на судовы працэс над Артурам Фінькевічам.

Нагадаем, актывіста незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Артура Фінькевіча абвінавачваюць у злосным хуліганстве, а таксама ў пашкоджаньні дзяржаўнай маёмасьці. Хлопца затрымалі яшчэ 31 студзеня супрацоўнікі дэпартамэнту аховы ў той момант, калі ён маляваў графіці “Мы хочам новага” і “Достал”. Да суду Артура трымалі пад вартай у сьледчым ізалятары. Артуру Фінькевічу пагражае да 12 гадоў турмы.
XS
SM
MD
LG