Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньняшні “Госьць Свабоды” – доктар сацыялёгіі Алег Манаеў


Радыё Свабода. Cёньня, 11 траўня, зь 9-й да 10-й гадзіны вечара госьць "Свабоды" доктар сацыялёгіі, прафэсар Алег Манаеў будзе размаўляць са слухачамі нашага радыё па менскім тэлефоне 290-39-52.

Да 21.00 гэты нумар працуе ў рэжыме аўтаадказьніка. Можаце задаць пытаньне спадару Манаеву загадзя або ў наўпроставай тэлефоннай размове.

Некаторыя пытаньні, якія ўжо былі дасланыя Алегу Манаеву:

(Спадар: ) “Якія насамрэч вынікі выбараў? Па-вашаму! І чаму яны адрозьніваюцца ад вывадаў расейскіх сацыёлягаў Левады? З павагай, Анатоль Дзьвінскі”.

SMS ад Сяргея Сілко з Баранавічаў: “Вы вывучалі такія экзатычныя тэмы, як стаўленьне беларусаў да мацюкоў, сэксу, алькаголю – як тут справы? Абганяем украінцаў, саступаем расейцам, наперадзе немцаў?”

(Спадарыня: ) “Паважаны спадар Манаеў, добры вечар! Як наш сярэдні ўзровень суадносіцца з эўрапейскімі стандартамі? Які дастатак мы маем на справе? Ваш слухач”.

Званіце Алегу Манаеву ад 9-й да 10-й вечара у чацьвер, 11 траўня, па менскім нумары 290-39-52.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG