Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка адчуваў "неймаверны палітычны інфармацыйны націск"


Радыё Свабода Выступаючы сёньня з нагоды Дня перамогі, Аляксандар Лукашэнка ізноў вярнуўся да тэмы нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў.

Паводле Лукашэнкі, напярэдадні выбараў Беларусь зазнала "неймаверны палітычны інфармацыйны націск звонку, які працягваецца дагэтуль".

"Але нашы праціўнікі не ўлічылі галоўнага – непахіснага свабодалюбівага, гордага характару беларускага народу”, – сказаў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго, “беларусы згуртаваліся і зрабілі самастойны выбар на карысьць міру, стабільнасьці і росквіту, выявілі высокі маральны дух, патрыятызм няскоранага народу, які ставіцца да сябе з павагай”.
XS
SM
MD
LG