Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнсіянэрку не пусьцілі да Вечнага агню


Радыё Свабода, Менск 9 траўня 62-гадовая Зоя Верамей называе сумным днём. На Другой Усясьветнай у яе загінуў бацька. Штогод яна прыносіць кветкі да помніка Перамогі ў Менску. Аднак сёньня спадарыню Верамей да Вечнага агню не пусьцілі. Па сканчэньні афіцыйнай цырымоніі плошчу ачапілі й пачалі зьбіраць сцэну, на якой увечары павінен адбыцца канцэрт Першага нацыянальнага каналу.

(Верамей: ) “Сёньня мы прыехалі ў той момант, калі скончылася шэсьце. Там стаяла ачапленьне. Нам сказалі, што праход закрыты, бо там будуць зьбіраць пляцоўку для выступу. Народу стаяла шмат. Усе абураліся. Ніколі такога яшчэ не было, каб чалавека маглі не прапусьціць да помніка. Падаецца, што яны нечага баяцца: ці то людзей, ці то яшчэ некага. Мне так падалося. Бо гэта вельмі дзіўна выглядае. Людзі паклалі б кветкі, хвіліну моўчкі пастаялі б — і пайшлі б адтуль. Не, нікога не пусьцілі!”
XS
SM
MD
LG