Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Кожнага, хто адважыцца думаць пабеларуску — звальняюць” (1926)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 9 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Беларуская крыніца”, 1926 год. Пра віленскія беларускія курсы настаўнікаў:

“Ад курсантаў даведываемся, што сярод слухачоў пануе дужа прыгнечаны настрой, бо кожнага, хто адважыцца думаць пабеларуску — звальняюць. Нядаўна гэтак звольнілі з курсаў 8 асоб. Тыя-ж, хто асталіся, так-жа ня пэўныя свайго лёсу, бо кожнага можа такі самы лёс спаткаць, калі ён пільней учытаецца ў які небудзь беларускі падручнік”.

“Звязда”, 1946. Указ Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР “Аб прысваеньні званьняў Героя Савецкага Саюза афіцэрскаму і сержанцкаму саставу ўзброеных сіл СССР, узьняўшаму сьцяг Перамогі над рэйхстагам у Бэрліне”:

“Прысвоіць званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалю “Золотая звезда”: 1. Капітану Давыдаву Васілію Інакенцьевічу. 2. Сержанту Егораву Міхаілу Аляксеевічу. 3. Малодшаму сержанту Кантарыя Мелітону Варламавічу. 4. Капітану Неустроеву Сцепану Андрэевічу. 5. Старшаму лейтэнанту Самсонаву Канстанціну Якаўлевічу”.

“Мінская праўда”, 1976 год:

“У азнаменаванне выдатных баявых і працоўных заслуг Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай працы, Генеральнага сакратара ЦК КПСС Леаніда Ільіча Брэжнева ў горадзе Днепрадзяржынску Днепрапятроўскай вобласці — на радзіме героя — узведзен бронзавы бюст, як устаноўлена Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР”.
XS
SM
MD
LG