Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Амбасадар Літвы ў Беларусі можа ўзначаліць МЗС Літвы


Радыё Свабода Амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас — адзін з галоўных прэтэндэнтаў на пасаду міністра замежных справаў.

Меркавалася, што 9-га траўня стане вядома імя новага міністра замежных спраў Літвы. На гэтую пасаду прэтэндуе амбасадар Літвы ў Беларусі Пятрас Вайцякунас. Аднак сёньня Сэйм Літвы зь імем новага міністра ня вызначыўся. Пра гэта нашаму радыё паведаміў дэпутат літоўскага парлямэнту Вацлаў Станкевіч:

(Станкевіч: ) “Сёньня адказу на гэтае пытаньне яшчэ ня будзе. Вайцякунас — як кандыдат — на першым месцы. Але ён стаў кандыдатам да таго, як часткова раскалолася партыя Працы. Цяпер у парлямэнце зьявілася яшчэ адна фракцыя. І яна таксама патрабуе міністэрскіх партфэляў. Сёньня прэм’ер Бразаўскас павінен пайсьці дзеля рашэньня гэтага пытаньня да прэзыдэнта Адамкуса”.

Кандыдатуру Пятрас Вайцякунас на пасаду міністра некалькі дзён таму прапанавала Казіміра Прунскенэ — лідэр сялянскай партыі, якая ўваходзіць у кіроўную кааліцыю.
XS
SM
MD
LG