Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр адзін з заснавальнікаў "Песьняроў"


Радыё Свабода Аляксандр Дзямешка, адзін з заснавальнікаў "Песьняроў", памёр сёньня ў Маскве а 16:10 пасьля працяглай хваробы. Яму было 59 гадоў. Ён правёў некалькі месяцаў у Маскоўскім шпіталі №53, куды ён паступіў з ускладненьнем ад грыпу і ацёкам мозгу.

Аляксандар Дзямешка быў барабаншчыкам і вакалістам у зорным складзе "Песьняроў."

Ён нарадзіўся 24 красавіка 1947 году ў Берасьце. У 1968 годзе пачаў выступаць у складзе ансамбля “Лявоны” (ад 1970 году — “Песняры”). Як саліст выступаў у песьнях “Чарачка мая”, “З кірмашу”, “Забалела ты ж мая галовачка...” . У 1988 годзе пакінуў “Песьняроў”, пераехаў на жыхарства ў Маскву, дзе арганізаваў каапэратыў “Песня”, які займаўся арганізацыяй гастроляў у Расеі заходніх зорак поп-музыкі. У сярэдзіне 1990-х сумесна з Валерыем Яшкіным падрыхтаваў і выдаў анталёгію твораў “Песьняроў” на васьмі кампакт-дысках.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG