Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэзыдэнт Польшчы: беларуская апазыцыя мацнее


Радыё Свабода Прамаўляючы па польскім грамадзкім радыё, прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі заявіў, што, на ягоную думку, беларуская апазыцыя становіцца ўсё мацнейшай, а Варшава будзе працягваць дапамогу дэмакратычным сілам і настойваць, каб гэта рабілі іншыя заходнія краіны.

Польскі прэзыдэнт лічыць, што актыўнасьць краінаў Эўразьвязу можа мець уплыў на перамены “ва ўсходніх суседзяў аб''яднанай Эўропы”.

(Качыньскі: ) “На маю думку, беларуская апазыцыя становіцца ўсё мацнейшай. Канечне, вырашаць, каго падтрымліваць, будзе беларускі народ, але на сёньня перамены ў Беларусі насьпяваюць. І час гэтых пераменаў – ня вельмі далёкі, сытуацыя мяняецца. Польшча перадусім павінна працягваць сваю палітыку падтрымкі, заахвочваючы да гэтага і іншых таксама. Думаю, што ў гэтым пытаньні ёсьць прагрэс”.

Лех Качынські адзначыў, што калі казаць пра зацікаўленасьць беларускім пытаньнем краінаў заходняй Эўропы і гатоўнасьць дапамагаць, дык сытуацыя цяпер “прынамсі лепшая, чым была раней”.
XS
SM
MD
LG