Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Зубр” прыпыняе дзейнасьць пад сваім імем


Радыё Свабода Незарэгістраваны моладзевы рух “Зубр” выступіў з заяваю, у якой заклікаў да стварэньня агульнанароднага дэмакратычнага руху, здольнага аб’яднаць прыхільнікаў дэмакратычных перамен у Беларусі.

На думку актывістаў “Зубра”, “прэзыдэнцкая выбарчая кампанія 2006 году карэнным чынам зьмяніла сытуацыю ў Беларусі”. “Дзясяткі тысяч беларусаў... прадэманстравалі ўсяму сьвету сваё жаданьне бачыць краіну свабоднай і дэмакратычнай. Рэжым пацярпеў маральную паразу”, – гаворыцца ў заяве “Зубра”.

Паводле “Зубра”, “канчатковай перамогі можна дасягнуць толькі ў выніку аб’яднаньня ўсіх дэмакратычных сілаў”. “Зубр” заклікае “дакладна прадумаць спосаб аб’яднаньня, назву руху, формы дзейнасьці і магчымасьці рэгістрацыі”. У якасьці першага кроку “Зубр” заявіў аб прыпыненьні дзейнасьці пад сваім імем і “працягу супраціву ў межах новага агульнанацыянальнага руху”. “Толькі аб’яднаўшыся, мы здолеем перамагчы”, – адзначаецца ў заяве моладзевага руху “Зубр”.
XS
SM
MD
LG