Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“Дзень нараджэння “Правды” — 5 мая 1912 года — адзначаецца як свята журналістаў, кнігавыдаўцоў, паліграфістаў” (1976)


Падрыхтаваў Зьміцер Падбярэскі Цытаты мінулага - 5 траўня. Што пісалі беларускія газэты ў гэты дзень.

“Звезда”, 1926 год. Да Дня друку пра беларускія газэты:

“Агульнарэспубліканскіх газэтаў — пяць: “Звезда” — штодзённая, “Савецкая Беларусь” — штодз., “Беларуская вёска” — выходзіць 3 разы на тыдзень; “Октябрь” — штодзённая і “Орка” — штотыднёвая. Камсамольскіх газэтаў у БССР — тры: “Чырвоная Зьмена” — 3 разы на тыдзень, “Юнгер Арбейтер” — штотыдн., “Гвязда Млодзежы” — раз на два тыдні. Ваенная газэта — адна: “Красный пограничник”, орган памежн. аховы і войскаў ДПУ Зах. акр., выходзіць 2 разы на тыдзень”.

“Мінская праўда”, 1976 год:

“Друкарні Масквы, Ленінграда, Кіева і яшчэ сарака гарадоў краіны ў ноч на 5 мая аддрукавалі 10.600 тысяч экземпляраў “Правды”. Выйшаў у свет 21.095-ты нумар газеты, якая з’яўляецца флагманам савецкага друку. Дзень нараджэння “Правды” — 5 мая 1912 года — адзначаецца як свята журналістаў, кнігавыдаўцоў, паліграфістаў, рабочых і сельскіх карэспандэнтаў”.

“Наша Ніва”, 1996 год. Зьміцер Бартосік:

“Але ж трэба адзначыць сур’ёзную дату. Гэта значыць, сядзець у задушнай актавай залі ды слухаць усялякую нудню пра тое, якія мы былі магутныя й што някепска было б зноў вярнуць славу продкаў. На камсамольскіх сходах, думаю, тыя ж самыя прамовы, з розьніцай толькі ў часах магутнасьці. А час усё той жа, што і дзяржава. Са сваімі сьвятамі. І бяз нашых датаў”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG